Беларуская Служба

Дыктатар Лукашэнка прыставіў ахову да збеглага польскага суддзі Шмыта

10.05.2024 09:57
Таксама ён паабяцаў разгледзець заяву Шмыта аб прадастаўленні палітычнага прытулку.
ІлюстрацыяShutterstock.com/Review News

Дыктара Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што даручыў сілавікам забяспечыць ахову збеглага польскага суддзі Томаша Шмыта. Заява прагучала 9 траўня на святкаванні Дня Перамогі, - паведамляе euroradio

«Каб мярзотнікі гэтыя не загубілі чалавека. Але ён кажа: Я ведаю, на што іду. Мужны мужык. З нармальнай галавой, нармальны чалавек, наколькі я цяпер валодаю інфармацыяй», — заявіў Лукашэнка.

Таксама ён паабяцаў разгледзець заяву Шмыта аб прадастаўленні палітычнага прытулку. Ён абверг заявы польскага боку, што Шмыт быў завербаваны беларускімі спецслужбамі.

У сувязі з гісторыяй Шмыта ён прыгадаў іншага польскага перабежчыка ў Беларусь — вайскоўца Эміля Чэчку. Паводле Лукашэнкі, Чэчку забілі. Нагадаем, польскага дэзерціра знайшлі павешаным.

эж


Польшча занепакоеная актывізацыяй дзейнасці расійскіх і беларускіх службаў у краіне

08.05.2024 15:15
Польскія ўлады не хаваюць, што паездка Томаша Шмыта ў Беларусь і ягонае праўдападобнае супрацоўніцтва з расійскімі службамі –сурʼёзная справа.

З суддзі Шмыта, які збег у Беларусь, знялі статус недатыкальнасці

09.05.2024 18:35
Дысцыплінарны суд Польшчы пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе зняў недатыкальнасць з суддзі Томаша Шмыта.