Польская чыгуначная кампанія PKP Intercity заахвочвае палякаў карыстацца чыгуначным транспартам падчас доўгіх майскіх выходных. Перавозчык паведамляе, што ў бліжэйшы тыдзень павялічыць колькасць цягнікоў, падоўжыць іх маршруты і ўзмоцніць рэгулярныя курсы дадатковымі вагонамі.
Прэс-сакратар кампаніі Цэзары Новак паведаміў, што гаворка ідзе пра цягнікі, якія абслугоўваюць самыя папулярныя маршруты, у тым ліку Варшава – паўвостраў Гель, Варшава - Гдыня і Познань - Гдыня.
У доўгія выходныя таксама будуць падоўжаны некаторыя маршруты цягнікоў, каб пасажырам было лягчэй дабрацца да турыстычна прывабных месцаў. Напрыклад, цягнік Marszałek Piłsudski па маршруце Кракаў Галоўны - Варшава Гданьска 4 траўня будзе курсіраваць па падоўжаным маршруце, то бок ажно да Ольштына.
Дзяржаўны перавозчык таксама заахвочвае карыстацца льготнымі квіткамі, прапанаванымі PKP Intercity.
IAR/аз