Беларуская Служба

Husarz - так назвалі F-35 для ВПС Польшчы

30.04.2024 18:01
Гэта вынік агульнанацыянальнага конкурсу, які праводзіў Генеральны штаб Узброеных сіл краіны.
Ілюстрацыйнае фотаImage by WikiImages from Pixabay/CC0

Конкурс на найменне для знішчальнікаў пятага пакалення F-35 доўжыўся два тыдні.

У выніку была выбраная назва Husarz (гусар).

Прагаласаваць мог кожны, хто прачытаў допіс Генштаба ў сацыяльных сетках і пакінуў каментар.

Прэс-сакратар Генштаба палкоўнік Яана Клейшміт паведаміла, што на конкурс паступіла больш за 750 прапаноў. Удзельнікі конкурсу прадстаўлялі назвы птушак і сысуноў, а таксама міфалагічныя і літаратурныя персанажы ды назвы метэаралагічных з’яў. Камісія, у якую ўвайшлі спецыялісты Генштаба, Міністэрства абароны, Генеральнага камандавання родаў войск і лётчыкі, адабрала пяць найбольш цікавых назваў.

У камітэта было некалькі прапаноў на выбар: Гусар, Гарпія, Дракарыс і Дух. У мінулыя гады ў авіяцыі назвы асобных самалётаў азначаліся назвамі драпежных птушак. Так, польская армія эксплуатуе, між іншым, верталёты Sokół (Сокал) і шматмэтавыя самалёты F-16, якія ў Польшчы назвалі Jastrząb (Ястраб).

ПР/юл