Беларуская Служба

Польскае радыё далучаецца да святкавання гадавіны ўступлення Польшчы ў ЕС

30.04.2024 12:22
1-га траўня а 12 гадзіне замест традыцыйнага гімна з кракаўскага кафедральнага сабора прагучыць гімн ЕС -  «Ода да радасці».
Ілюстрацыйнае фотаPolskie Radio

1 траўня, з нагоды 20-годдзя ўступлення Польшчы ў Еўрасаюз, у 1-й праграме Польскага радыё замест гуку з вежы сабора Святой Марыі ў Кракаве прагучыць «Ода да радасці» Людвіга ван Бэтховэна ў якасці выключэння.

Гімн Еўрапейскага Саюза ў эфіры Першай праграмы а 12.00 стане своеасаблівым сімвалам святкавання агульных еўрапейскіх каштоўнасцяў.

ПР/юл