Беларуская Служба

Германія выдзеліла Украіне чарговы пакет ваеннай дапамогі

30.04.2024 16:21
Абяцаны ў сярэдзіне красавіка зенітны комплекс Patriot не ўвайшоў у апошні спіс нямецкай ваеннай дапамогі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/FILIP SINGER Dostawca: PAP/EPA.

Урад у Берліне паведаміў, што пакет уключае, сярод іншага: 10 баявых машын пяхоты Marder, зенітную сістэма Skynex, каля 30 тысяч боепрыпасы да САУ Gepard і боепрыпасы да ЗРК Iris-T.

Акрамя таго, немцы паставілі, сярод іншага, 7,5 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібра 155 мм, боепрыпасы да танкаў Леапард 2 і 3 тысячы адзінак стралковай процітанкавай зброі.

Трэці абяцаны ў сярэдзіне красавіка зенітны комплекс Patriot не ўвайшоў у абноўлены спіс ваеннай дапамогі Германіі, піша ў аўторак сайт Tagesschau.

Атакаваная Расіяй Украіна змагаецца з недахопам зброі і боепрыпасаў. Штодзённыя расійскія атакі можна спыніць, але для гэтага ўкраінскай арміі патрэбна дастатковая падтрымка з боку партнёраў, заклікаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нядаўна ў відэазвароце.

У партнёраў Кіева ёсць сістэмы ўзбраення, якія тэрмінова патрэбныя Украіне, сказаў Зяленскі. У першую чаргу ён згадаў амерыканскія зенітныя комплексы Patriot і артылерыйскія снарады калібра 155 мм..

ПР/юл