Беларуская Служба

Каталіцкіх святароў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна

12.05.2024 09:06
Вынік суда вернікам і духавенству не паведамілі, аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні — гэта значыць, ім быў прысуджаны адміністрацыйны арышт.
Ілюстрацыйны здымакhttps://katolik.life/

Нагадаем, Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех з ордэну Місіянераў аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне, былі затрыманыя 8 траўня.

Акрамя таго, Katolik.life распавялі пра яшчэ адно затрыманне ў Шуміліне. У той жа дзень, калі сілавікі прыехалі да святароў, толькі на некалькі гадзін раней, па месцы працы затрымалі свецкую верніцу, парафіянку касцёла ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагог, удзельніца душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта.

Яна таксама знаходзілася ў зняволенні ў Віцебску, але 11 траўня высветлілася, што яе адпусцілі.

Крыніца: Katolik.life