Беларуская Служба

Палякі назвалі самыя прэстыжныя і найменш паважаныя прафесіі

11.05.2024 14:14
Палякі ў чацвёрты раз ацэньвалі прадстаўнікоў розных прафесіяў.
Медыцынаsasint/pixabay.com/CC0

Найбольшай павагай у польскім грамадстве карыстаюцца супрацоўнікі пажарнай службы і медычныя работнікі. А прафесія палітыка ўжо не першы год не ў пашане, гэта вынікае з 4-га выпуску даследавання «Рэйтынг прэстыжнасці прафесій і спецыяльнасцяў», праведзенага агенцтвам SW Research. Пра вынікі паведамляецца на сайце Filary Biznesu.

Рэйтынг ахапіў 40 катэгорый

Палякі ў чацвёрты раз ацэньвалі прадстаўнікоў розных прафесіяў. Гэтым разам рэйтынг ахапіў 40 катэгорый. Як і кожны год, рэспандэнты адказалі на пытанне «Наколькі паважаеце вы людзей з дадзенай прафесіяй/функцыяй?».

Кожная прафесія была прадстаўлена рэспандэнтам як у мужчынскай, так і ў жаночай форме. На пачатку і на канцы спісу ніякіх змен няма Чарговы год запар польскае грамадства было стабільным у сваіх ацэнках як адносна найбольш, так і найменш паважаных прафесіяў.

Прафесія супрацоўніка пажарнай службы ў чацвёрты раз заняла пазіцыі лідара рэйтынгу, паўтарыўшы паказчык павагі мінулага года – 84%. Адразу за ім, таксама стабільна на працягу чатырох гадоў, апынуўся медычны ратаўнік з вынікам 83%. На трэцім месцы кожны год чаргуюцца прафесія медсястры і ўрача.

Сёлета прафесія ўрача з вынікам 76% працэнта апярэдзіла прафесію медсястры. Падобна цыкл ратацыі вымалёўваецца ў выпадку пары прафесара ўніверсітэту і фармацэўта. Сёлета прадстаўнік фармацэўтычнай прафесіі апярэдзіў прадстаўніка навукі на 1 працэнтны пункт.

Інфлюенсер і палітык – найменш паважаныя сферы занятасці

На супрацьлеглым полюсе рэйтынгу знаходзяцца прафесіі, якія палякі ацэньваюць найгорш паводле прэстыжу. Прадстаўнікі чатырох спецыяльнасцяў занялі бясслаўныя апошнія пазіцыі: інфлюенсер (12%), YouTuber (13%), актывіст палітычнай партыі (14%) і дэпутат Сейму (20%).

 яс