Варшаўская фондавая біржа неўзабаве прадставіць сваю новую стратэгію развіцця да 2027 года. Кіраўніцтва спадзяецца на павелічэнне зацікаўлення дэб’ютамі і плануе пашырэнне прапановы дадатковых паслуг для эмітэнтаў.
Старшыня Варшаўскай фондавай біржы Марэк Дзетль(Marek Dietl) патлумачыў, што адной з прапаноў будзе дапамога пры падрыхтоўцы адмысловых справаздачаў ESG. Ён нагадаў, што праз некалькі гадоў падача гэтых дакументаў стане абавязковай для ўсіх кампаній, якія каціруюцца на фондавых біржах ЕС:
- Падстава – гэта справаздачы ESG, якія датычаць экалагічных і сацыяльных пытанняў, а таксама спосабу кіравання кампаніяй. Па гэтай справе мы зрабілі ўжо першы крок, то бо стварылі адмысловы інструмент у інтэрнэце, але нашыя кліенты сігналізуюць, што патрабуюць большай дапамогі, каб паспяхова змагацца за інвестараў.
У сваёй стратэгіі развіцця Варшаўская фондавая біржа таксама мае намер засяродзіцца на продажы большай колькасці рынкавых дадзеных, дапамозе ў абслугоўванні кампаній, якія жадаюць выйсці на Армянскую фондавую біржу, акцыянерам якой з’яўляецца Варшаўская фондавая біржа.
Варшаўская фондавая біржа – найбуйнейшая фондавая біржа ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
IAR/аз