Беларуская Служба

Як галасавала Падляшша?

16.10.2023 15:55
Агулам у рэгіёне ўпэўнена перамагае «Права і справядлівасць» з больш як 44 працэнтаў галасоў. 
Аўдыё
  • Як галасавалі ў гмінах дзе жыве беларуская нацыянальная меншасць прасачыў Зміцер Косцін.
Sondaż Ipsos: PiS - 36,1 procent, KO - 31 procent
Sondaż Ipsos: PiS - 36,1 procent, KO - 31 procentPAP/Darek Delmanowicz

На Падляшшы як і ў іншых рэгіёнах Польшчы падводзяцца вынікі выбараў у парламент ды рэферэндуму. Агулам у рэгіёне ўпэўнена перамагае «Права і справядлівасць» з больш як 44 працэнтаў галасоў. Апазіцыйныя «Грамадзянская кааліцыя» ды «Трэці шлях» маюць каля 18 працэнтаў кожная. Ультраправая «Канфедэрацыя» заручылася падтрымкай амаль 9 працэнтаў выбарцаў Падляшша, а «Левыя» у рэгіёне не перакрочылі выбарчага парогу ў 5 працэнтаў.

Адначасова з выбарамі праходзіў і рэферэндум, у якім агулам прыняла ўдзел толькі 49 працэнтаў выбарцаў з Падляшша. З прымежных з Беларуссю гмін больш за 50 працэнтаў выбарцаў галасавала на рэферэндуме.

Як галасавалі ў гмінах, дзе жыве беларуская нацыянальная меншасць, прасачыў Зміцер Косцін.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы