Беларуская Служба

У Мінску маліліся за ахвяры Катыні

06.03.2020 09:37
Імша за ахвяры катынскай расправы адбылася ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
Імша за ахвяр Катыньскай трагедыі ў МінскуWłodzimierz Pac/Polskie Radio

Яна была прысвечана 80 гадавіне з дня падпісання Іосіфам Сталіным загаду аб забойстве польскіх ваеннапалонных.

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў інтэрвʼю Польскаму радыё адзначыў, што ў імшы прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, польскай абшчыны, праваслаўнай царквы і яўрэйскай і мусульманскай абшчын.

- Мы ўсе былі сёння разам на гэтай малітве ў мінскім кафедральным саборы, молячыся за ахвяры катынскага генацыду.

Святую Імшу адправіў дапаможны біскуп Мінскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які асвяціў абраз Маці Божай Катынскай, што застанецца ў саборы.

- Няхай гэтая ікона будзе для нас бачным знакам прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Найсвяцейшая Маці заўсёды з намі, заўсёды туліць нас да свайго сэрца, калі нам кепска і складана.

Касцёльную цырымонію ўпрыгожыў сваім выступам хор «Паланез», які дзейнічае пры Саюзе палякаў Беларусі.

ПР/вп/юл