46 нямецкіх дэпутатаў звярнуліся да кіраўніцтва футбольнага саюза УЕФА. Яны ўказалі на «ўдзел Беларусі ў нападзе на Украіну» і дрэнную сітуацыю з правамі чалавека.
«Усяму свету відаць: дыктатар Лукашэнка – галоўны памагаты Пуціна ў яго брутальнай і супрацьзаконнай захопніцкай вайне супраць Украіны», – сказана ў лісце партыі «Зялёных».
Беларусі, у адрозненне ад Расіі, на гэты момант дазволены ўдзел у адборачным турніры Еўра-2024.
Першы матч адбудзецца ўжо ў гэтую суботу з камандай Швейцарыі, ён пройдзе на нейтральным полі ў горадзе Нові-Сад у Сербіі.
Раней да УЕФА з аналагічным заклікам таксама звярнуліся швейцарскія парламентарыі і дэпутаты Еўрапарламента.
Крыніца: DW