Магчыма, затрыманы аналітык Андрэй Паротнікаў. Пра затрыманне Андрэя Паротнікава «Нашай Ніве» паведаміў яго знаёмы. Пакуль пацвярджэння гэтай інфармацыі няма з другой крыніцы.
Са слоў знаёмага, Паротнікава затрымалі ў Маскве некалькі дзён таму. Цяпер яго даставілі ў Мінск. Паводле крыніцы, Паротнікаў цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Апошнія допісы ў «Фэйсбуку» аналітыка датуюцца 7 сакавіка.
Андрэй Паротнікаў быў выхадцам з Міністэрства ўнутраных спраў. Пасля звальнення з МУС ён займаўся незалежнай аналітыкай на тэмы бяспекі і сілавых структур. Некалькі месяцаў таму Лукашэнка сваім указам пазбавіў Паротнікава звання капітана міліцыі.
вс