Беларуская Служба

Пракуратура Мінска за 16 месяцаў знайшла больш за 180 «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

02.05.2024 15:56
Пашыраецца таксама колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў» у Беларусі - цяпер іх налічваецца 200.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

Пракуратура Мінска па выніках маніторынгу інтэрнэт-парталаў, сацыяльных сетак, Тэлеграм-каналаў і іншых рэсурсаў за 2023 год і мінулы перыяд 2024 года накіравала ў суды больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», гаворыцца на сайце Генпракуратуры.

Раённыя суды сталіцы разгледзелі і задаволілі больш за 160 такіх заяў пракурораў, паведамляе «Белсат». 

Гаворка ідзе пра інфармацыю, размешчаную ў 104 Тэлеграм-каналах або чатах (ботах), 25 акаўнтаў у TikTok, 26 каналах на YouTube, 24 акаўнты (супольнасцях) у «Фэйсбуку», 20 інтэрнэт-сайтах, 17 старонках у «Інстаграме», 13 акаўнтаў у Х (былы «Твітар»), 10 старонках у сацсетцы «Вконтакте», адным акаўнце ў «Аднакласніках» і 11 іншых інфармацыйных крыніцах (кнігах ды іншых).

Акрамя таго, па заявах пракурорскіх работнікаў «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя шэсць лагатыпаў, малюнкаў і лічбавых вадзяных знакаў.

Пашыраецца таксама колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў» у Беларусі - цяпер іх налічваецца 200.

вс