Беларуская Служба

Пасля вяртання з Польшчы затрымалі праграмістку

14.05.2024 18:03
За што канкрэтна і паводле якога артыкулу праследуюць дваіх затрыманых, пакуль не вядома.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/Fanni_2021

У Беларусі працягваецца пераслед грамадзян. Часта яго зазнаюць і тыя, хто вырашае вярнуцца з-за мяжы.

Акрамя дзяўчыны, якая працуе ў Польшчы і вырашыла паехаць у Беларусь, затрымалі і яе сябра, які нібыта зафіксаваны сілавікамі на адным фота з ёй падчас пратэстаў 2020 году. 

Набліжаны да ГУБАЗіК Тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманымі. Мужчына расказаў, што яго імя Максім, а знаёмай - Лізавета. Ён працуе кладаўшчыком у інтэрнэт-краме, а яна праграмісткай у Польшчы. 

«У 2020 годзе мы, не задаволеныя тым, што на нашых выбарчых участках не вывесілі вынікі выбараў, вырашылі выйсці на акцыю пратэсту. Нас сфатаграфавалі на акцыі пратэсту, і гэтая фатаграфія трапіла ў сеціва», - сказаў затрыманы. 

За што канкрэтна і паводле якога артыкулу праследуюць дваіх затрыманых, пакуль не вядома, паведамляе Радыё «Свабода».

вс