Беларуская Служба

Жыхара Магілёва затрымалі за каментары на тэму расійскіх вайскоўцаў

18.05.2024 11:50
Відэа з магілёўцам знялі на фоне расійскага трыкалору і пад песню пра «святую Русь».
Жыхара Магілёва затрымалі за каментары на тэму расійскіх вайскоўцаўкрыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

У Тэлеграм-каналах, звязаных з лукашэнкаўскімі карнікамі, з’явілася відэа затрыманага жыхара Магілёва. Яго абвінавачваюць у негатыўных каментарах на тэму расійскіх вайскоўцаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Відэа з магілёўцам знялі на фоне расійскага трыкалору і пад песню пра «святую Русь».

Рэжымныя Тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманы жыхар Магілёва пісаў «негатыўныя каментары ў адрас расійскіх вайскоўцаў».

вс