Вавель у Кракаве, а таксама Лазенкі, Каралеўскі Замак і Віланув у Варшаве можна будзе наведаць без аплаты квіткоў на працягу ўсяго лістапада.
Напрыклад у даўняе сталіцы Польшчы ў Кракаве на Вавелі можна будзе наведаць Каралеўскі пакоі, Скарбніцу кароны і ўбачыць частку збораў унікальнай парцэляны.
Дырэктар Вавельскага Каралеўскага замку Ян Астроўскі лічыць, што адмена платы за ўваход – гэта выдатная магчымасць прыяднацца да гісторыі, для тых, хто даўно не бываў у каралеўскіх маёнтках:
-Я досыць частка сутыкаюся з такой сітуацыя, калі дарослыя людзі гавораць мне, што апошні раз былі на Вавелі падчас школьнай экскурсіі многа-многа гадоў таму. Шкада, бо час не стаіць на месцы і праца музеяў змяняецца. Варта сюды прыйсці!
Чатыры каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы адчыняюць свае дзверы для бясплатнага на лістапад ужо вось год запар.
IAR/эж