Беларуская Служба

У Польшчы адзначаюць Дзень святога Мікалая

06.12.2019 12:34
Постаць святога Мікалая цешыцца асаблівай павагай сярод карпацкіх пастушкоў і жыхароў ўсёй былой Русі.
Popkulturowy Święty Mikołaj nie ma wiele wspólnego ze swoim chrześcijańskim pierwowzorem, ale wciąż jest źródłem wielkiej uciechy (zdj. ilustracyjne)
Popkulturowy Święty Mikołaj nie ma wiele wspólnego ze swoim chrześcijańskim pierwowzorem, ale wciąż jest źródłem wielkiej uciechy (zdj. ilustracyjne)pixabay/domena publiczna

Сёння вернікі Каталіцкай царквы ўзгадваюць Мікалая біскупа Міры, які стаў святым, дзякуючы бескарыслівай дапамогі іншым. Святы Мікалай усю сваю маёмасць раздаў бедным. Менавіта з гэтага нарадзілася традыцыя дарыць прэзенты ў гэты дзень – 6 снежня.

Постаць святога Мікалая цешыцца асаблівай павагай сярод карпацкіх пастушкоў і жыхароў ўсёй былой Русі. Жыхары колішняй Кіеўскай Русі, лічаць Святога Мікалая патронам быдла, багацця, памерлых і нават шлюбаў. Пра гэта нагадала этнограф Юстына Чонстка-Клапыта:

-Перад усім Мікалай быў патронам ваўкоў. У лесе, каля яго ног сустракаліся ўсе ваўкі і ён вырашаў, хто з'есць авечку. Толькі так яны маглі перажыць зіму. З гэтае прычыны, 6 снежня асабліва карпацкія горцы звярталіся да святога Мікалая па заступніцтва за свае статкі.

Недзе ў ХІІ стагоддзі з’явілася традыцыя ўручаць падарункі ў Дзень святога Мікалая. У XV ст. існаваў звычай будовы «лодачак святога Мікалая», куды ён калаў свае падарункі. Пазней лодачкі былі замененыя шкарпэткамі і ботамі. У пратэстанцкіх рэгіёнах замест шкарпэтак выкарыстоўваюцца адмысловая святочныя талеркі.

IAR/эж