«Спадарыня Наталля – гэта голас беларускай апазіцыі. Гэта незвычайна моцная, харызматычная жанчына, якая кажа і перадае тое, што яе муж не можа сказаць, бо цяпер знаходзіцца ў беларускай турме, асуджаны на 10 год у дэманстрацыйным палітычным працэсе.
Нягледзячы на выклікі і цяжкасці, якія штодня прыносіць вайна ва Украіне і рэпрэсіі Лукашэнкі супраць беларусаў, мы павінны надалей падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю за нашай усходняй мяжой. Гэтага патрабуе дзяржаўны інтарэс Польшчы. Гэтага патрабуе чалавечая прыстойнасць. Гэтага патрабуе будучыня і бяспека Еўропы», – паведамляе афіцыйны акаўнт прэмʼера Польшчы ў фэйсбуку.
А 13.30 польскага часу запланавана прэс-канферэнцыя Наталлі Пінчук у Міністэрстве замежных спраў, вул. Шуха 23.
А 15.30 на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (вул. Добра, 55) пачнецца канферэнцыя «Алесь Бяляцкі -беларускі змагар за свабоду і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру» з удзелам Наталлі Пінчук.
яс
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Наталляй Пінчук, жонкай лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага