Учора 86 чалавек спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу, паведамілі ў Памежнай варце.
На ўчастку заставы ў Баброўніках, праз раку Свіслач пераправіліся 12 грамадзян Сірыі, трое — Конга, двое — Кот-д'Івуара і адзін — Сенегала. Яшчэ сем чалавек перайшлі памежную раку ў раёне заставы Крынкі, але яны адышлі ў Беларусь.
За дапамаганне нелегальным мігрантам памежнікі затрымалі трох украінцаў і двух палякаў.
IAR/яс