Рознічны тавараабарот у лютым у супастаўных цэнах знізіўся на 5 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні.
Марцін Ключнік (Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута сказаў, што гэты вынік значна ніжэйшы за прагнозы эканамістаў, якія чакалі спаду, але ў меншым маштабе. Акрамя таго, гэта другі месяц запар з адмоўным паказчыкам у гадавым вылічэнні.
- Галоўнае статыстычнае ўпраўленне адзначыла, што найбольшыя зніжэнні продажу закранулі сектар паліва, мэблі і друку, але павялічылася продаж адзення, аўтамабіляў і лякарстваў. Структура спажывання адлюстроўвае запаволенне эканомікі. Вялікая інфляцыя знізіла магчымасць набывання ў многіх хатніх гаспадарак. У выніку на працягу мінулага году адбылося скарачэнне продажаў электронных інструментаў і аўтамабіляў.
Марцін Ключнік дадаў, што нізкія паказчыкі таксама захаваюцца ў бліжэйшыя месяцы.
У Галоўным статыстычным упраўленні таксама паведамілі, што ў параўнанні са студзенем гэтага года продажы ў лютым былі меншыя на 3,6 працэнта.
IAR/яс