Польшча падтрымлівае Алеся Бяляцкага, Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр замежных спраў Збігнеў Рау сустрэліся 21 сакавіка ў Варшаве з Наталляй Пінчук, жонкай палітвязня лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, асуджанага да 10 гадоў пазбаўлення волі. 22 сакавіка жонка палітвязня сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Польшча падтрымлівае Алеся Бяляцкага, Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр замежных спраў Збігнеў Рау сустрэліся 21 сакавіка ў Варшаве з Наталляй Пінчук, жонкай палітвязня лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, асуджанага да 10 гадоў пазбаўлення волі. А ў сераду 22 сакавіка жонка палітвязня сустракаецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.
Падчас прэсавай канферэнцыі ў МЗС Польшчы, якая адбылася ў аўторак 21 сакавіка Наталля Пінчук падзякавала польскаму боку за падтрымку Беларусі:
-Вельмі ўдзячны ўраду Польшчы. Палякі і Польшча заўжды прыязна ставяцца да Беларусі. Мая размова з міністрам Збігневам Рау ў чарговы раз давяла, на колькі Польшча гатова дапамагаць беларускім палітвязням рэальнымі ўчынкамі. Падчас размовы з міністрам таксама абмяркоўваліся рэальныя захады па вызваленні Алеся, вельмі разлічваем, што яны прынясуць плён. Аднак хачу падкрэсліць, што зараз таксама вельмі важныя словы падтрымкі і салідарнасці, якія мы чуем ад Польшчы. (...)
«Спадарыня Наталля для нас – змагарка і сімвал змагання яе мужа, для нас гэта была важная сустрэча», – сказаў прэс-сакратар МЗС Польшчы Лукаш Ясіна:
-Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага была госцем МЗС Польшчы. З нашага боку гэта таксама падзяка Алесю Бяляцкаму і спадарыні Наталлі, бо калісьці, на жаль, наша міністэрства не пакінула добрых успамінаў для Алеся Бяляцкаму. Цяпер МЗС, Польшча робіць усё магчымае, каб вызваліць яго. Для нас Наталля Пінчук – змагарка і сімвала барацьбы за свабоду свайго мужа – на дадзены момант аднаго з найвялікшых герояў Беларусі, лаўрэата Нобелеўскай ўзнагароды. Размова з ёй была вельмі важнай для нас.
Міністр Рау запэўніў спадарыню Наталлю, што Польшча зробіць усё, каб бліжэйшым часам Алесь Бяляцкі выйшаў на волю, а калі гэтага не атрымаецца, Польшча працягне звяртаць увагу ўсяго свету на сітуацыю ўсіх палітычных вязняў у Беларусі. Польшча разам з іншымі суседзямі Беларусі – Літвой і Латвія – будзе весці рэй.
Ці наша намаганні прывядуць да вызвалення Бяляцкага ды іншых палітвязняў? На гэта магу адказаць, што рашэнне гэтага пытання ляжыць у руках аднаго чалавека – узурпатара прэзідэнцкай улады ў Беларусі. Часам мы можам зрабіць усё, што ў нашай моцы, але гэтага і так будзе за мала. Аднак я моцна спадзяюся, што бліжэйшыя велікодныя святы Алесь Бяляцкі правядзе разам са сваёй сям’ёй. Адначасова палітыка вучыць нас не давяраць аптымізму. Польшча не прыпыніць сваёй падтрымкі Алеся Бяляцкага, Анджэя Пачобута ды ўсіх беларускіх вязняў сумлення. (...)
Тыдзень таму Еўрапарламент у адмысловай рэзалюцыі заклікаў беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама польскага журналіста Анджэя Пачобута ды ўсіх іншых палітвязняў. Рэзалюцыя аднак не займела наступстваў.
Тыдзень таму Еўрапарламент у адмысловай рэзалюцыі заклікаў беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама польскага журналіста Анджэя Пачобута ды ўсіх іншых палітвязняў. Рэзалюцыя аднак не займела наступстваў.
Слухайце аўдыё!
эж