Беларуская Служба

У польскім Познані створаны амерыканскі вайсковы гарнізон

22.03.2023 08:50
Амерыканскі гарнізон у Познані будзе налічваць 140 грамадзянскіх працаўнікоў і 13 вайскоўцаў.
Амерыканская рэгіянальная група падтрымкі пераўтвораная ў Гарнізон Узброеных сіл ЗША ў ПознаніPAP/Jakub Kaczmarczyk

Амерыканская рэгіянальная група падтрымкі пераўтвораная ў Гарнізон Узброеных сіл ЗША ў Познані. Група падтрымкі, якая мела назву Camp Kościuszko, была створаная ў 2020 годзе.

Удзел ва ўрачыстасці прыняў віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак. Ён падкрэсліў, што згаданая падзея – гэта чарговы крок у імя бяспекі нашага рэгіёну Еўропы і ўсходняга флангу НАТА, асабліва на фоне вайны ва Украіне і агрэсіўнай палітыкі Расіі.

Амерыканскі гарнізон у Познані будзе налічваць 140 вайскоўцаў і 13 грамадзянскіх працаўнікоў.

Амерыканскі гарнізон у Польшчы – пяты па ліку гарнізон сухапутных сіл у Еўропе. Падобныя часці існуюць у Бельгіі, Італіі і Германіі (пяць адзінак).

вс