За апошнія суткі ўкраінскія сілы адбілі 120 расійскіх штурмаў на ўсходзе краіны. Паводле паведамлення ўкраінскага штаба, найбольш інтэнсіўныя баявыя дзеянні вядуцца ў Данецкай вобласці, у асноўным у Бахмуце і Аўдзееўцы.
Асноўныя сілы скіраваныя на Бахмут, дзе, як адзначае вайсковы экспэрт Ігар Раманенка, расіяне спрабуюць перакрыць украінскія лагістычныя шляхі з поўначы і поўдня.
Аналітык у эфіры Украінскага тэлемарафону падкрэсліў, што ўкраінскае войска ў Бахмуце атрымала падмацаванне і адбіла атакі праціўніка на лагістычныя шляхі. «Пакуль шляхі будуць захаваныя, магчымым будзе ўтрымаць нашы пазіцыі», – адзначыў эксперт.
Расіяне таксама спрабуюць акружыць Аўдзееўку. Але там яны маюць меншыя рэсурсы, кажа кіраўнік Рады рэзервістаў Сухапутных войскаў Украіны Іван Тымочка. Як ён дадаў, расіяне могуць атрымаць там перавагу толькі ў тым выпадку, калі перакінуць войскі з іншых кірункаў, што пакуль яны не плануюць гэтага рабіць.
IAR/яс