Беларуская Служба

Украінцы знішчылі ў Крыме расійскі чыгуначны транспарт ракет «Калібр»

21.03.2023 09:35
Мінабароны Украіны паведаміла пра выбухі ў Джанкой – горадзе ў Крыме, які знаходзіцца прыкладна 200 км углыб акупаванай Расіяй тэрыторыі.
 ,
Фрагмент дрона, ДжанкойУніан

Уначы Мінабароны Украіны паведаміла пра выбухі ў Джанкой – горадзе ў Крыме, які знаходзіцца прыкладна 200 км углыб акупаванай Расіяй тэрыторыі. Выбухі знішчылі расійскі чыгуначны транспарт ракет «Калібр». Хутчэй за ўсё, украінцы выкарысталі там беспілотнікі.

Расійскі бок, наадварот, сцвярджае, што спыніў атаку варожых беспілотнікаў.

Выбух прагрымеў у горадзе Джанкой, дзе знаходзіцца заняты расійскімі войскамі аэрапорт. Ракеты «Калібр» прызначаныя для барацьбы з наземнымі цэлямі і падводнымі лодкамі. Баявая частка ракеты змяшчае каля 450 кг выбуховага рэчыва.

Расійскі кіраўнік адміністрацыі Джанкоя Ігар Івін заявіў, што горад атакавалі беспілотнікі. Як паведамляе Reuters, адзін чалавек 33-гадовы мужчына, быў паранены асколкамі збітага беспілотніка і быў дастаўлены ў бальніцу. У горадзе загарэлася некалькі будынкаў, была пашкоджана электрасетка. Пра знішчэнне вайсковых аб'ектаў Івін не казаў.

Расійскія прапагандысцкія СМІ таксама паведамляюць, што ўкраінскія беспілотнікі нібыта збіла сістэма СПА РФ.

Так званы «дарадца кіраўніка Крыма» Алег Кручкоў заявіў, што на абломках збітых беспілотнікаў у Джанкоі нібыта знайшлі маркіроўку, якая сведчыць аб тым, што БПЛА былі зроблены ў ЗША.

Unian/яс