Па словах каардынатара савета нацыянальнай бяспекі па стратэгічных камунікацыях у Белым доме Джона Кірбі, Вашынгтон ужо працуе над тым, каб паставіць танкі «Абрамс» ва Украіну крыху хутчэй, чым планавалася раней.
У студзені ЗША заявілі, што перададуць Украіне каля 30 танкаў «Абрамс».
ЗША маглі б адправіць «Абрамс» украінцам са сваіх запасаў, што істотна паскорыла б іх дастаўку ў параўнанні з купляй новай тэхнікі.
У мэтах бяспекі Пентагон, хутчэй за ўсё, не агучыць дакладнага графіку паставак танкаў ва Украіну.
IAR/яс