Беларуская Служба

Бельгія паскарае перадачу знішчальнікаў F-16 Украіне

27.04.2024 13:01
«Мы зробім гэта без шкоды для ўласнай бяспекі», - запэўніла кіраўнічка Мінабароны Бельгіi Людывін Дэдондэр.
  i
Міністр абароны Бельгіi Людывін Дэдондер Autorstwa Belgian Presidency of the Council of the EU 2024 from Belgium - EU2024BE_240131_Informal FAC Defence_Egmont Palace_JNZT_0004, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=144816793

У гэтым годзе Бельгія перадасць Украіне знішчальнікі F-16. Пра гэта на сумеснай прэс-канферэнцыі заявілі прэм'ер Аляксандр Дэ Кро і міністр абароны Людывін Дэдондэр.

Улады ў Бруселі спачатку казалі, што перадача самалётаў будзе магчыма не раней за наступны год.

«Сітуацыя вельмі складаная, Украіне патрэбна неадкладная дапамога», - паясніў кіраўнік урада Бельгіі.

Міністр абароны Людывін Дэдондэр паведаміла, што чатыры знішчальнікі будуць пастаўленыя ва Украіну да канца года. «Мы зробім гэта без шкоды для ўласнай бяспекі», - падкрэсліла яна.

ВПС Бельгіі маюць 45 самалётаў F-16, якія паступова будуць заменены знішчальнікамі F-35. Урад у Бруселі таксама ўчора вырашыў забяспечыць Украіну ракетамі для сістэм супрацьпаветранай абароны і вылучыць 200 мільёнаў еўра для ўдзелу ў ініцыятыве Германіі па пастаўках гэтых сістэм.

IAR/аз

Мінабароны Польшчы: Набор новых вайскоўцаў на ўкраінскі фронт — справа ўкраінскага ўраду

25.04.2024 13:30
Уладзіслаў Касіняк-Камыш пракаментараваў прыпыненне абслугоўвання ўкраінскімі консульствамі мужчын прызыўнога ўзросту.

6 мільярдаў долараў ваеннай дапамогі абяцалі перадаць Украіне амерыканцы

27.04.2024 10:00
«Гэта найбуйнейшы пакет дапамогі ў галіне бяспекі, які мы калі-небудзь анансавалі», - сказаў Лойд Осцін на прэс-канферэнцыі ў Пентагоне.