Беларуская Служба

Дзяржсакратар ЗША нечакана прыбыў у Кіеў

14.05.2024 10:00
Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Э. Блінкен сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны У. Зяленскім, прэм'ер-міністрам Дз. Шмыгалем і міністрам замежных спраў Дз. Кулебай.
Дзяржсакратар ЗША Энтані БлінкенФота: martinbertrand.fr/shutterstock

14 траўня Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў ва Украіну ў знак падтрымкі краіны, якая супрацьстаяла расійскаму вайсковаму наступу.

Двухдзённы візіт, які трымаўся ў таямніцы да прыбыцця цягніка Блінкена досвіткам у аўторак, стаў яго чацвёртым візітам у Кіеў з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання.

Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Блінкен сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем і міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебай.

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі «абмяркуе апошнія падзеі на полі бою, уплыў новай амерыканскай дапамогі ў сферы бяспекі і эканомікі, доўгатэрміновыя абавязацельствы ў сферы бяспекі і іншыя, а таксама бягучую працу па падтрымцы эканамічнага аднаўлення Украіны», - заявіў прадстаўнік дзярждэпартамента Мэцью Мілер.

Паводле афіцыйных асоб ЗША, Блінкен выступіць з «магутным пасланнем запэўнення», у той час як краіна з усіх сіл спрабуе стрымаць буйны расійскі наступ у раёне Харкава - другога па велічыні украінскага горада.

Між тым, Белы дом заявіў, што ЗША робяць «усё магчымае», каб тэрмінова даставіць зброю ва Украіну для барацьбы з наземным наступам расійскіх захопнікаў у Харкаўскай вобласці.

iar/voa/эж