Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім селядзец па-кашубску з польскага рэгіёну Кашубы (РЭЦЭПТ)

21.03.2023 16:33
Селядзец па-кашубску – ідэальная страва на арыгінальную закуску.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім селядзец па-кашубску з польскага рэгіёну Кашубы
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

Інгрэдыенты

5 філе селядца (500 г)

3 сталовыя лыжкі воцату

2 цыбулі

8 сталовых лыжак алею

20 г чарнасліву

2 сярэднія марынаваныя агуркі

200 г таматнай пасты

3 сталовыя лыжкі вострага кетчупу

спецыі: молаты перац, 1 сталовая лыжка маярану, 1 лаўровы ліст, духмяных перац

Пакладзіце селядзец у міску і прамыйце ад солі ў халоднай вадзе. Зліце салёную ваду і дадайце свежую. Пакіньце прыкладна на 30 хвілін, мяняйце ваду 2-3 разы. Абсушыце і нарэжце кавалачкамі памерам прыкладна 2 см. Выкладзіце ў пластыкавы або шкляны посуд, заліце воцатам і змяшайце. Адстаўце прыкладна на 30 хвілін, перыядычна памешваючы.

Ачысціце цыбулю і нарэжце яе паўмесяцамі. Заліце двума сталовымі лыжках алею на 10 хвілін. Затым дадайце спецыі: молаты перац, маяран, лаўровы ліст і духмяны перац. Смажце яшчэ каля 1-2 хвілін.

Дадайце нарэзаны чарнасліў і абсмажце на сярэднім агні каля 2 хвілін. Затым – нарэзаныя кубікамі агуркі, таматную пасту і кетчуп ды смажце яшчэ некаторы час. Змяшайце з астатнім алеем.

Дайце астыць і раскладзіце пластамі ў слоік, чаргуючы марынад з селядцамі. Пастаўце ў халадзільнік прыкладна на суткі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на відэа: адзін з варыянтаў стравы

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец