Беларуская Служба

Анджэй Пачобут узнагароджаны медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага

11.09.2023 12:50
Беларускі журналіст Gazeta Wyborczej, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні ў калоніі ў Наваполацку, уганараваны медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага. У нядзелю ў Любліне ўзнагароду за Анджэя атрымаў яго брат Станіслаў.
Andrzej Poczobut został skazany w politycznym procesie na 8 lat kolonii karnej o zaostrzonym rygorze. Polska w związku z decyzją białoruskich sądów nałożyła na Białoruś kolejne sankcje
Andrzej Poczobut został skazany w politycznym procesie na 8 lat kolonii karnej o zaostrzonym rygorze. Polska w związku z decyzją białoruskich sądów nałożyła na Białoruś kolejne sankcjeCCTV/kadr z wideo

Анджэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года па ілжывым абвінавачанні. У лютым гэтага года суд у Гродне ў паказальным працэсе асудзіў яго да васьмі гадоў зняволення.

«Анджэй Пачобут не мусіў пакутаваць. Яму не давялося б цярпець штодзённыя турэмныя знявагі. Ён мог пазбегнуць зняволення ў клетцы падчас суду і карцару ў наваполацкім ГУЛАГу, дзе ён адбывае пакаранне ўжо некалькі месяцаў. Дастаткова было б аднаго подпісу, і Пачобут быў бы на волі. У канцы вясны 2021 года, усяго праз некалькі месяцаў пасля арышту, яму зрабілі прапанову: калі ён напіша ліст, у якім прынізіцца перад беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам, калі прызнаецца ў сваіх грахах і папросіць у яго літасці, то будзе пажыццёва сасланы ў Польшчу. Анджэй катэгарычна адхіліў прапанову рэжыму», – напісаў пра Пачобута намеснік галоўнага рэдактара Gazeta Wyborczej Барташ Т. Велінскі (Bartosz T. Wieliński).

Брат Анджэя Пачобута Станіслаў, які ўжо год знаходзіцца ў Польшчы, падчас цырымоніі сказаў, што верыць у свабоду.

– Я не адчуваю сябе вартым атрымаць гэты медаль, у галаве ўвесь час круцяцца дзіўныя думкі, што Анджэй забраў бы яго лепш. Я не зраблю гэта так добра, як ён, – расчулена сказаў Станіслаў Пачобут. – Надзея заўсёды памірае апошняй, мы верым, што ўрэшце муры абрынуцца і ўсе выйдуць. У Беларусі цяпер больш за 1400 прызнаных палітзняволеных і амаль столькі ж непрызнаных, якія не звярнуліся па дапамогу і не сказалі, за што знаходзяцца ў турме«.

Медаль да 75-годдзя місіі Яна Карскага – гэта адзнака для людзей, што прадстаўляюць каштоўнасці, якімі кіраваўся ў сваім жыцці і дзейнасці легендарны Ян Карскі – талерантнасць, павага і пачуццё супольнасці з іншымі людзьмі. Агулам было адчаканена 30 медалёў (і выпуску больш не будзе), Пачобут узнагароджаны медалём № 26.

Таксама ўзнагароду атрымаў віцэ-маршалак Люблінскага ваяводства Збігнеў Вайцяхоўскі «за салідарнасць і дапамогу братнім народам» Украіны і Беларусі».

«Я не чакаў, што мяне так ушануюць, – прызнаўся віцэ-маршал Вайцяхоўскі. – Гэта проста абавязак маёй далейшай прыхільнасці да свабоды ўсёй Еўропы, свабоды і незалежнасці Украіны і Беларусі».

dziennikwschodni.pl / вх