Беларуская Служба

У Польшчы апублікаваныя дадзеныя, датычныя колькаснасці беларускай нацменшасці

16.01.2024 18:50
Лічбы апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны на падставе вынікаў перапісу насельніцтва.
Аўдыё
  • У Польшчы апублікаваныя дадзеныя, датычныя колькаснасці беларускай нацменшасці
Архітэктура тыповай вёскі на Падляшшы Fotokon/shutterstock.com

Вынікі ўсеагульнага перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы ў 2021 годзе, паказваюць, што ў краіне пражывае амаль паўтара мільёна грамадзян непольскай нацыянальнасці. Найбольшая лічба – гэта сілезцы – амаль 600 тыс. чалавек. Наступнымі па колькаснасці ідуць кашубы (180 тыс.) і немцы – амаль 145 тысяч. Беларусаў на тэрыторыі Польшчы пражывае больш за 56 тыс. Прычым на ўвазе маюцца грамадзяне Польшчы, прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, якія нарадзіліся і заўсёды жылі на тэраторыі краіны.

Нядаўна Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала вынікі перапісу, датычныя пражывання нацменшасцяў у гмінах краіны.
Найбольш беларусаў, вядома, жыве ў Падляшскім ваяводстве. У гміне Чыжы беларусы складаюць 42% насельніцтва, Дубічы Царкоўныя і Орля – больш за 40%. У гмінах Нарва, Кляшчэлі, Бельск-Падляшскі і Гайнаўка беларусаў – больш за 20%. Вынікі перапісу мы папрасілі пракаментаваць прафесара Алега Латышонка. З ім размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы