Цяпер ЗША ціснуць на Кітай ды Індыю, каб і тыя абмежавалі пакупкі расійскай сыравіны. Маскоўскія заявы, пра непрацуючыя санкцыі – гэта маніпуляцыя. Санкцыі працуюць, кажа эксперт, толькі паволі.
Расійскія эксперты паведамляюць, што за апошнія два гады пасля пачатку агрэсіі супраць Украіны Расія страціла доступ да рынкаў Еўропы. Расійскі экспарт нафтапрадуктаў у ЕС скараціўся з 52% ад усіх паставак да 1% у 2024 годзе. Расіі давялося сысці з гэтых рынкаў, пастаўляючы замест гэтага сваю нафту і газу на больш «бюджэтныя» рынкі Кітаю (17%), Індыі (5%) ды Турцыі (24%). За апошнія дні пад ціскам ЗША Кітай ды Індыя пачалі скарачаць закупкі расійскай нафты, а Турцыя замяняць расійскую энэргасыравіну пастаўкамі з іншых дзяржаў, сярод якіх Іран, Азербайджан і ЗША.
На днях ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць расійскіх нафтавікоў – канцэрнаў «Лукойл» і «Роснефть» і яшчэ 34 прадпрыемстваў. Крэмль заявіў у адказ, што заходнія санкцыі Расіі не шкодзяць, з гэтым не згодны наш аглядальнік палітолаг Павал Усаў.
— Для Расіі пастаўкі на Захад у ЕС былі адной з ключавых крыніц даходаў. РФ пастаўляла ў Германію газ і нафту па рынкавых коштах, што значна павялічвала бюджэт. На азіяцкія рынкі Расія прадае са значнымі скідкамі. Уведзеныя санкцыі б'ю па Расіі, у краіне ўжо назіраецца дэфіцыт бюджэту ды рост цэн. Цяпер з праблемамі могуць сутыкнуцца краіны, якія купляюць у Расіі нафту. Крэмль будзе шукаць магчымасці абысці новыя санкцыі, але на гэта спатрэбіцца час ды павялічацца выдаткі. Расійская эканоміка адчуе эфект гэтых санкцый, але Расія яшчэ мае ўнутраны запас трываласці.
Гэтаму можа перашкодзіць толькі кансалідаваная пазіцыя ЗША ды ЕС па рэалізацыю ўсё большага ціску на Расію.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч