Расія правяла ваенныя вучэнні каля эстонскай мяжы. Улады ў Таліне не былі папярэдне апавешчаны.
Эстонскі навінавы партал Delfi паведамляе, што вучэнні праходзілі на расійскім баку Чудскага возера. Міністр абароны Ханно Пеўкур заявіў, што эстонская памежная служба сачыла за вучэннямі. Ён лічыць, што расійскія салдаты адпрацоўвалі барацьбу з беспілотнымі плывучымі сродкамі.
Партал адзначае, што вучэнні праводзіліся з выкарыстаннем баявых патронаў. Эстонская разведка пацвердзіла, што Масква не паведаміла пра іх уладам у Таліне.
На думку міністра абароны, гэта не была чарговая расійская правакацыя. Ханно Пеўкур лічыць, што інцыдэнт можа сведчыць аб адсутнасці каардынацыі ўнутры расійскіх сілавых структур.
У сваю чаргу прадстаўнік памежнай службы нагадаў, што раней расійскія службы арганізоўвалі вучэнні з выкарыстаннем баявых патронаў каля мяжы, і з эстонскага боку былі чутныя гукі стральбы.
ПР/юлп