Polskie Radio

«Фонд польскай навукі» ўручыў «польскія Нобелі»

Ostatnia aktualizacja: 07.12.2023 12:32
Прафесар Марыя Лявіцкая (Maria Lewicka), прафесар Кшыштаф Лібэрэк (Krzysztof Liberek), прафесар Марцін Стэмпень (Marcin Stępien) і прафесар Рафал Лятала (Rafał Latała) сталі лаўрэатамі прэміі Фонду Польскай навукі.
     2023 .: prof. Krzysztof Liberek(L), prof. Rafał Latała, prof. Maria Lewicka prof. Marcin Stępień(P)
Лаўрэаты прэміі «Фонду польскай навукі» 2023 г.: prof. Krzysztof Liberek(L), prof. Rafał Latała, prof. Maria Lewicka prof. Marcin Stępień(P)Foto: https://www.youtube.com/watch?v=m1PyUOJ_Gqc

Прэмія «Фонду польскай навукі» гэта прэстыжная ўзнагарода ў навуковых колах, якую называюць польскай Нобелеўскай прэміяй. Пераможцы атрымалі ўзнагароды падчас гала-ўрачыстасці ў Каралеўскім замку ў Варшаве.

Прафесар Марыя Лявіцкая атрымала прэмію ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук за фармуляванне і праверку псіхалагічнай мадэлі прывязанасці да месца і памяці аб ім. Лаўрэатка кажа, што яе праца – гэта шырокая даследчая праграма, у цэнтры якой – месца – як значны фактар у жыцці чалавека.

- Я даследую, якія фактары ўздзейнічаюць на прывязанасць чалавека да месца. Як гэта магчыма, што чалавек прывязваецца да месца насуперак сучаснай мабільнасці. Я вывучаю віды прывязанасці да месца, але яшчэ адна нітка маіх даследаванняў гэта памяць. Дакладна, мяне цікавіць успрыманне чалавекам нязрушанасці месца.

Прафесар Кшыштаф Лібэрэк атрымаў узнагароду ў галіне навук аб жыцці і Зямлі за дэманстрацыю ролі шаперонаў (бялкоў) у аднаўленні іншых бялкоў з агрэгатаў і згортванні іх у актыўную форму. Прафесар тлумачыць, у чым сутнасць яго даследавання.

- Аказваецца, што ў нашых клетках частка бялкоў падлягае агрэгацыі, то бок, яны склейваюцца ў рознага кшталту групы, а шапероны могуць выцягнуць з гэтых агрэгатаў актыўныя бялкі. Гэта вельмі карысная функцыя для клеткі, таму што склееныя бялкі неактыўныя і яны з'яўляюцца цяжарам, праблемай для клеткі. Маё даследаванне ахоплівае механізмы дзеяння шаперонаў у гэтым працэсе. У ім бярэ ўдзел пяць відаў шаперонаў. Гэта, так бы мовіць, малая малекулярная машына.

Прафесар Марцін Стэмпень атрымаў узнагароду ў галіне хіміі і матэрыялазнаўства за распрацоўку і атрыманне новых араматычных злучэнняў з унікальнай структурай і ўласцівасцямі. Прафесар распавядае, дзе можна прымяняць яго даследаванне.

- Гэты тып даследаванняў мае пазнавальную, навуковую каштоўнасць у першую чаргу для хімікаў, але таксама дазваляе атрымліваць злучэнні, якія могуць выкарыстоўвацца на практыцы, напрыклад, у арганічнай электроніцы, гэта адна з вялікіх абласцей, дзе шукаюць гэтага тыпу злучэнні. Многія з гэтых злучэнняў выкарыстоўваюцца ў якасці фарбавальнікаў, на мове хімікаў гэта храмафоры, якія можна выкарыстоўваць у біявізуалізацыі або фотадынамічнай тэрапіі.

Прафесар Рафал Лятала атрымаў узнагароду ў галіне матэматычных, фізічных і інжынерных навук за распрацоўку матэматычных інструментаў, якія дазволілі даказаць гіпотэзу Талагранда адносна працэсаў Бернулі. Гэтыя інструменты могуць дапамагчы вырашаць праблемы, якія зараз нават цяжка прадказаць. Гэтая праца стала дэманстрацыяй матэматычнай моцы і навуковых дасягненняў «Варшаўскай школы імавернасцей». Гэтая школа зʼяўляецца адной з лепшых школ у свеце.

Прафесар Лятала распавёў, што вывучае выпадковыя зʼявы, працуе па гатовых мадэлях і аналізуе іх з матэматычнага пункту гледжання.

- Я разам з маім супрацоўнікам шукаў адказ на пытанне: Калі працэс становіцца абмежаваным? Пытанне паставіў прафесар Мішэль Талагранд з Парыжа. Пытанне доўгі час было адкрытым. Я спачатку распрацаваў некаторыя метады, да мяне далучыўся прафесар Беднош, і разам нам удалося пацвердзіць гіпотэзу Талагранда.

Прэміі «Фонду польскай навукі» ўручаюцца з 1992 года. Кола лаўрэатаў ужо налічвае 117 чалавек.

яс

Zobacz więcej na temat: Навука і тэхніка