Мова памежжа — гэта не толькі словы. Гэта памяць, сямейныя гісторыі, тоеснасць і жывая спадчына рэгіёну. На ІV Фестывалі Гаворак Памежжа ў Гайнаўцы ягам двух дзён гаварылі пра навуковыя даследванні, але важней за ўсё было жывое слова, размова, вэчуркі і песні.
Афіша фестывалю.
«Мы хацелі паказаць нашым удзельнікам сапраўдныя «вэчуркі» (вечарына — рэд.) па-свойму, такі падляшскі story telling», — гаворыць Анна Нікіцюк, арганізатар фестывалю, кіраўнік Інстытуту Гаворак Памежжа.
— Мы хацелі запрэзентаваць жывыя гісторыі, успаміны і расповяды нашых жыхароў, пераказваныя ў жывой гаворцы, мясцовай нашай мове. Мы з нашых даследванняў бачым, што расце зацікаўленасць гаворкамі, маладыя таксама карыстаюцца сваёй мовай і гавораць па своёму. Маладыя адкрываюцца на гаворкі, бачу, што для іх такое cool гаварыці па своёму.
Слухайце рэпартаж у далучаным гукавым файле
Анна Пятроўская
Удзельнікі фестывалю.