Беларуская Служба

«Гучна Фэст» прайшоў у Варшаве (ФОТА)

11.07.2022 12:42
Ён складаўся з дзвюх частак – музычнай і пляцоўкі грамадзянскай актыўнасці, у якой, між іншым, можна было пачуць пра правы чалавека і напісаць лісты палітвязням.
Аўдыё
  • «Гучна Фэст» прайшоў у Варшаве
  ,
Вядучы Мікіта Бялевіч, беларускамоўны ціктокерЛ.Вялічка/radyjo.net

«Гучна Фэст» сабраў сотні гасцей, пераважна беларусаў. Ён складаўся з дзвюх частак – музычнай і пляцоўкі грамадзянскай актыўнасці, у якой, між іншым, можна было пачуць пра правы чалавека і напісаць лісты палітвязням.

Паліна Бродзік, Free Center Belarus Паліна Бродзік, Free Center Belarus

Паліна Бродзік з Free Belarus Center, які арганізаваў імпрэзу, нагадала, што мерапрыемства ладзіцца ў рамках Тыдня беларускай культуры. Акрамя музыкі, гэта шэраг кропак, на якіх можна было сустрэць і творцаў, і НДА, і праваабаронцаў.

-Ёсць студэнцкія арганізацыі, politzek.me, экалагічныя і г.д. Многія з іх займаюцца і артыстычнай, і грамадзянскай дзейнасцю. Тут ёсць Партызанкі, якія шмат дапамагалі беларусам, а потым і ўкраінцам у сваім Free Shop. Таму мы аб’ядноўваем разважальную частку, сацыяльную, гуманітарную, артыстычную.

Алена Маркевіч з фонду «Zyvi» не толькі расказвала пра дзейнасць сваёй арганізацыі, але і прынесла малюнкі ўкраінскіх дзяцей, ваенных уцекачоў.

-Тут малюнкі дзяцей, бацькі якіх прыходзілі да нас у Free Shop за гуманітарнай дапамогай. Пакуль дарослыя выбіралі сабе ўсе неабходныя рэчы, валанцёры бралі пад апеку дзяцей, а яны малявалі. Гэтыя малюнкі дзяцей, якія бачылі вайну. Там ёсць і коцікі, і кветкі, але і шмат напісаў «спыніце вайну», «калі ласка не трэба, мы хочам дабра». Гэта малюнкі дзяцей ва ўзросце ад 4 да 17 гадоў.

Малюнкі дзяцей з Украіны Малюнкі дзяцей з Украіны

Без выконвання правоў чалавека няма і культуры, гаворыць Алесь Капуцкі з Маладзечанскай філіі ПЦ «Вясна».

-Правы чалавека – перад усім. Не будзе правоў чалавека, не будзе і культуры, што мы і назіраем цяпер у Беларусі. Беларускім палітвязням цяпер можна дапамагчы салідарнасцю. Мы падрыхтавалі паштоўкі, людзі падыходзяць, пішуць лісты. Мы падрыхтавалі спіс вязняў з Маладзечанскага раёна. Мы ведаем пра амаль 20 чалавек. Вось гэта адзін з відаў салідарнасці.

Безупынна лісты палітвязням пісалі і на кропцы ініцыятывы «Майстэрня паштовак салідарнасці». Марыя самастойна распрацоўвае дызайн паштовак, якія ініцыятыва рассылае за беларускія краты. Напісаць можа кожны, нават праз інтэрнэт, а дзяўчаты ўручную перапішуць гэтыя лісты і дашлюць у месцы зняволення.

-Мы нарэзалі імёны і прозвішчы людзей і прыдумалі тэмы, пра якія можна пісаць. Мы прапануем засунуць рукі ў адну скрыню, потым другую, выцягнуць чалавека і ідэю, выбраць паштоўку і напісаць. Потым мы дасылаем іх за беларускія краты. Сёння мы ўзялі самых «непапулярных» палітвязняў, у якіх няма апісанняў у інтэрнэце, няма гісторый пра іх, каб пра іх не забывалі.


Майстэрня паштовак салідарнасці Майстэрня паштовак салідарнасці

Музычная сцэна на «Гучна Фэсце» працавала да позняга вечара. Вядучым канцэрту быў вядомы беларускамоўны ціктокер Мікіта Бялевіч. Пра кожнага з выступоўцаў на канцэрце ён расказваў з вялікім захапленнем.

-Для мяне, як для чалавека, які займаецца ў Цік-Току беларускай музыкай, усе гурты як дзеці. Я не магу сказаць, што некага люблю больш, а некага менш. Яны ўсе выдатныя. Сёння спяваюць пяць выдатнейшых гуртоў: Chornabrova, Tyapin Crew, Dlina Volny, Shuma, Разбітае Сэрца Пацана.

Арганізатары абяцаюць, што «Гучна Фэст» стане сталым пунктам у Тыдні беларускай культуры.

ав


.
. 

Пляцоўка грамадзяснкай актыўнасці Пляцоўка грамадзяснкай актыўнасці
Пляцоўка грамадзяснкай актыўнасці