Беларуская Служба

У Фондзе сацыяльнага страхавання расце колькасць зарэгістраваных беларусаў

29.10.2019 15:43
З пачатку году да канца верасня ў сістэме ZUS прыбыло больш за 100 тысяч іншаземцаў.
Аўдыё
     .
Сядзіба Фонду сацыяльнага страхавання ў Варшаве.By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=78900231

Усё больш іншаземцаў рэгіструецца ў польскай сістэме сацыяльнага страхавання. Паводле апошніх дадзеных Фонда сацыяльнага страхавання (ZUS), аплаты робяць больш за 665 тысяч іншаземцаў – кажа прэс-сакратар ZUS Войцех Андрусевіч:

- На канец верасня ў сістэме сацыяльнага страхавання ў нас было 665,6 тысяч іншаземцаў. З іх, што важна, 500 тысяч – гэта грамадзяне Украіны. На другім месцы, прыкладна 40 тысяч, грамадзяне Беларусі. Каля 10 тысяч – грузінцы.

Далей ідуць малдаване і расіяне. У суме з канца чэрвеня да канца верасня колькасць застрахаваных іншаземцаў вырасла на 20 тысяч. У сваю чаргу з пачатку году да канца верасня прыбыло больш за 100 тысяч грамадзян іншых краін.

Войцех Андрусевіч звярнуў увагу, што ўсё большая колькасць іншаземцаў разумее неабходнасць сацыяльнага страхавання.

ав

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі