Беларуская Служба

Польшча наладжвае супрацу з амерыканскай фірмай General Electric

29.10.2019 15:50
Падпісаны ліст аб намерах тычыцца, між іншым, інвестыцый у аднаўляльныя крыніцы энергіі.
 ,       GE
Ежы Квяціньскі, Джорджэь Масбахэр і Фабрыс Кермаргант з GEPAP/Radek Pietruszka

Міністэрства інвестыцыі і развіцця падпісала з амерыканскай фірмай General Electric ліст аб намерах, які тычыцца, між іншым, інвестыцый у аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Міністр фінансаў, інвестыцый і развіцця Ежы Квяціньскі падкрэсліў, што польская супраца з ЗША набірае абароты. Міністр дадаў, што гэта адлюстроўваецца ў канкрэтных бізнеспраектах:

- Мы размаўляем пра новую эру ў супрацы з фірмай General Electric. Гаворка ідзе пра энергетычны сектар, выкарыстанне газу, які дазволіць нам перайсці да гаспадаркі з малымі выкідамі цяплічных газаў. Адначасова нас усё больш цікавіць выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

Паводле амбасадаркі ЗША ў Польшчы Джорджэты Масбахэр, ліст аб намерах дае магчымасць сталай супрацы, каб Польшча стала цэнтрам марской ветравой энергетыкі:

- Дыверсіфікацыя энергіі мае фундаментальнае значэнне для гаспадарчай і палітычнай бяспекі. Мы верым, што гэта ключ да палітычнай незалежнасці.

Падпісаны ліст аб намерах з фірмай General Electric пашырае стратэгічную супрацу паміж бакамі.

ав

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі