Мінэнерга Расіі прапанавала ўраду знізіць патрабаванні да ўстаноўкі толькі на расійскія газавыя турбіны на буйных электрастанцыях у сувязі з павелічэннем тэрмінаў ды іх адтэрміноўкі ад аднаго да трох месяцаў і ростам кошту паслуг, у сярэднім на 70% у перыяд 2021-23 гг., – піша польскі партал biznesalert.pl. Мінэнерга Расіі таксама ўказвае на зніжэнне якасці абсталявання.
Урадавая камісія ўжо рэкамендавала знізіць кошты і спагнаць выканання паслуг з тых, хто спазняецца з яе рэалізацыяй. Вытворцы сцвярджаюць, што цэны знізяцца, калі ў Расіі разгорнецца масавая вытворчасць турбін. Між тым у Міністэрстве энергетыкі сцвярджаюць, што вытворцы з краін СНД маглі б забяспечыць гэтыя прылады хутчэй.
У дзяржаўным расійскім «Сельмашы» «паведамілі, што з пачатку 2022 года яго абсталяванне падаражэла ў сярэднім на 25-35%, а сыравіна і камплектуючыя для яго вытворчасці – на 60-290%.
Заходнія санкцыі адразаюць расіянаў ад газавых турбін з Захаду, цалкам выключаючы супрацоўніцтва з такімі кампаніямі, як нямецкая Siemens. Расіяне ўвялі праграму імпартазамяшчэння пасля акупацыі Крыма ў 2014 г., але да гэтага часу не дасягнулі незалежнасці ў энергетычнай сферы.
эж