Беларуская Служба

Чэшскія цягнікі хочуць канкураваць з PKP Intercity на польскіх рэйках

26.06.2024 11:40
Пакуль чэшскі перавозчык Gepard Express прапануе пяць міжнародных маршрутаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Aleksandra Sobol/pixabay.com/CC0 Public Domain

Перавозчык з Чэхіі прэтэндуе на доступ да польскага рынку чыгуначных перавозак. Гаворка ідзе пра прыватную чэшскую кампанію Gepard Express. Гэта чарговая замежная кампанія, пасля Leo Express і RegioJet, якая магла б стварыць канкурэнцыю на польскім рынку і такім чынам прымусіць PKP InterCity знізіць кошт квіткоў і палепшыць якасць абслугоўвання пасажыраў, канстатуе Rzeczpospolita.

Паводле газеты, чэхі плануюць пяць маршрутаў: з Прагі ў Вільню, з Прагі праз Кіеў у Харкаў і з Прагі ў Тэрэспаль, а таксама з харвацкага Спліту ў Вільню і са Спліту ў Берлін.

Верагодна, паводле ўступных планаў, цягнікі чэшскага перавозчыка маглі б пачаць курсаваць са снежня 2025 года.

Ва Упраўленні чыгуначнага транспарту пацвердзілі выданню, што атрымалі чатыры заяўкі ад кампаніі Gepard, але падрабязнасцяў не паведамілі. Пакуль невядома, ці жадаюць чэхі таксама прадаваць білеты на ўнутраныя зносіны ў Польшчы.

«Заяўкі знаходзяцца толькі на папярэдняй стадыі аналізу», – заявіў прэс-сакратар упраўлення Тамаш Франкоўскі, якога цытуе штодзёнка.

аз

Расце колькасць білетаў, прададзеных праз інтэрнэт і дадаткі

25.06.2024 13:01
Аднак, купляючы даражэйшыя білеты, польскія пасажыры надалей аддаюць перавагу традыцыйным каналам продажу.