Беларуская Служба

Пад Балтыйскім морам будуюць самы доўгі ў свеце падводны тунэль

26.06.2024 12:03
Ён злучыць Данію і Германію і такім чынам значна скарoціць падарожжа паміж гэтымі краінамі.
Фемарнбельцкі тунэльwww.facebook.com/femern/

40 метраў пад дном Балтыйскага мора будуецца самы доўгі ў свеце падводны тунэль. Ён злучыць Данію і Германію і такім чынам значна скароціць час падарожжа паміж гэтымі краінамі. Наватарскі інфраструктурны праект плануецца адкрыць у 2029 годзе, паведамляе Business Insider Polska.

Тунэль пройдзе праз праліў Фемарн-Бельт, паміж нямецкай выспай Фемарн і дацкай выспай Лоланн. Даўжыня Фемарнбельцкага тунэлю складзе 18 кіламетраў, а яго будаўніцтва будзе каштаваць больш за 7 мільярдаў еўра.

Тунэль быў распрацаваны як альтэрнатыва цяперашняму марскому злучэнню. Пераправа на пароме цяпер займае 45 хвілін, а падарожжа тунэлем – сем хвілін на цягніку і 10 хвілін на аўтамабілі.
Фемарнбельцкі тунэль зʼяўляецца адным з найбуйнейшых інфраструктурных праектаў у Еўропе. Яго будаўніцтва пачалося ў 2020 годзе, што папярэднічала больш за 10 гадоў планавання ўсёй інвестыцыі.

Эксперты звяртаюць увагу, што тунэль спрычыніцца да скарачэння дыстанцыі паміж Швецыяй і Цэнтральнай Еўропай на 160 кіламетраў. Ён прынясе і экалагічную карысць. Больш хуткае падарожжа зробіць цягнікі моцным канкурэнтам паветранаму руху.

аз