Gazeta Wyborcza нагадвае, што яшчэ нядаўна тагачасны прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі з партыі «Права і справядлівасць» абяцаў, што дзяржава па ўзроўні жыцця праз 6 гадоў дагоніць Францыю.
На жаль, паводле падлікаў Еўрастату, з 2022 года паказчык ВУП на аднаго жыхара не мяняецца. Летась Польшча дасягнула, як і годам раней, 80-ці адсоткаў сярэдняй лічбы па Еўрапейскім Саюзе. Краіну абагнала Іспанія (рост з 85% дa 88%), Партугалія (з 79% да 83%) і дагнала Румынія (рост з 75% да 80%). У Францыя ВУП складае 101% сярэдняй лічбы па ЕС.
Жыхары Польшчы адчуваюць па ўласнай кішэні, што цяпер яны могуць купіць у крамах значна менш, чым яшчэ некалькі гадоў таму за адну і тую ж суму. Гэта пацвярджаюць і эканамічныя дадзеныя. Пакупніцкая здольнасць падае. З 25 краін Еўрасаюзу Польшча апынулася на 22-ім месцы. У сярэднім жыхар Польшчы можа выдаткаваць у крамах на працягу года 4051 еўра. Меншая пакупніцкая здольнасць толькі ў жыхароў Балгарыі і Румыніі.
У 2023 годзе ў Польшчы быў адзін з самых нізкіх паказчыкаў росту ВУП і адзін з самых высокіх паказчыкаў інфляцыі. Рэальны эканамічны рост быў вельмі нізкі – 0,2%. Сёлета, на думку эканаміста Пятра Арака, сітуацыя будзе лепшая. Высокі эканамічны рост магчымы дзякуючы інвестыцыям. А яны ў Польшчы ўпалі з 23,1% ВУП у 2008 годзе да 16,8% у 2022 г. Акрамя таго, назіраюцца іншыя праблемы, як хаця б нізкая нараджальнасць.
нг