Беларуская Служба

Будаўнічая галіна ў Польшчы асцярожна ставіцца да інавацый

04.07.2024 10:15
Амаль 99 працэнтаў інвестараў робяць стаўку на традыцыйныя тэхналогіі.
БудаўніцтваPhoto:MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

Будаўнічая галіна ў Польшчы застаецца вернай традыцыям, але гэта не азначае, што яна не глядзіць на інавацыі. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца платформы для кіравання будаўнічым працэсам, а менш за ўсё – 3D-друк, паведамляе Puls Biznesu.

Штодзёнка нагадвае, што ў польскім будаўніцтве дамінуе традыцыйная цагляная тэхналогія. Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення паказваюць, што ў 2023 годзе яе выбіралі ажно 98,63 працэнта інвестараў, якія будуюць дамы.

Няшмат інвестараў цікавіліся тэхналогіяй драўляных каркасных дамоў (1,35 працэнта ў 2023 годзе і 1,15 працэнта ў 2022 годзе).

Нізкі попыт на новыя тэхналогіі будаўніцтва тычыцца як адна, – так і шматкватэрных дамоў. На думку каментатараў, такі падыход інвестараў абумоўлены некалькімі прычынамі.

«Адным з асноўных фактараў, які тармозіць уваходжанне польскага будаўніцтва ў XXI стагоддзе, зʼяўляецца дэфіцыт спецыялістаў і падрыхтоўкі кадраў, якія б дазвалялі выхоўваць супрацоўнікаў, а таксама проста разумець і выкарыстоўваць патэнцыял сучасных тэхналогій на ўсіх этапах планавання, праектавання і будаўніцтва», – паясняе ў размове з газетай галоўны аналітык ThinkCo Дамінік Ружэвіч.

Аднак, гэта не азначае, што польскія інвестары зусім не задумваюцца аб тэхналагічных навінках.
Даследаванне платформы PlanRadar паказвае, што ажно 81 працэнт будаўнічых кампаній спадзяюцца сярэдніх і вялікіх інвестыцый у праграмнае забеспячэнне і платформы для кіравання будаўніцтвам на працягу наступных некалькіх гадоў.

74 працэнты рэспандэнтаў плануюць інвеставаць у энергаэфектыўнасць і аднаўляльныя крыніцы энергіі, 69 працэнтаў – у сістэмы падтрымкі праектавання, 39 працэнтаў – у галіну штучнага інтэлекту і 36 працэнтаў – у віртуальную рэальнасць.

Аднак толькі 22 працэнты будаўнічых кампаній думаюць пра аўтаматызацыю, робататэхніку і 3D-друк.

аз

Працадаўцы, пакуль, не плануюць павышаць зарплаты, але будуць наймаць новых супрацоўнікаў

18.06.2024 16:08
31 працэнт кампаній пачнуць новы набор у другім паўгоддзі.