Прадпрымальнікі асцерагаюцца, што ўзмацненне іміграцыйнай палітыкі ўраду прывядзе да таго, што фірмы будуць мець праблемы з наборам супрацоўнікаў, паведамляе ў панядзелак „Rzeczpospolita”.
У прадпрымальнікаў усё больш праблем з наборам работнікаў, а колькасць вакансій расце - паводле даследавання Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, праведзенага ў канцы сакавіка, іх было больш за 112 тысяч. «У некаторых галінах недахоп кадраў з'яўляецца праблемай паловы і больш кампаній. Гэта адбываецца ў будаўніцтве, вытворчых кампаніях, транспарце і лагістыцы, хоць там працуе шмат імігрантаў», — чытаем у панядзелкавым выпуску газеты.
Паводле аналізу эканамістаў Credit Agricole, прастора для прытоку замежных рабочых ужо абмежаваная. «Патэнцыял іміграцыі з краін з падобным культурным фонам (напрыклад, Украіны і Беларусі) павольна вычэрпваецца, і ўрад можа зрабіць больш жорсткай сваю міграцыйную палітыку, што паўплывае на прыток працоўных з далёкіх краін», — гаворыцца ў паведамленні.
Пётр Сарачынскі, галоўны эканаміст Польскай гаспадарчай палаты, адзначае ў газеце „Rzeczpospolita”, што няма адзінага сродкі, каб палепшыць сітуацыю на польскім рынку працы. «Працаўладкаванне замежнікаў, аўтаматызацыя, актывізацыя пакуль менш актыўных груп насельніцтва: пажылых людзей, людзей з інваліднасцю, жанчын — гэта элементы сацыяльнай палітыкі, якія павінны рэалізоўвацца паслядоўна і адначасова», — адзначае эксперт.
ав