Набліжаецца чарговая гадавіна маскоўскага путчу ГКЧП (Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы). 18 жніўня 1991 года група прадстаўнікоў вышэйшай наменклатуры СССР, на чале з віцэ-прэзідэнтам Генадзем Янаевым, паспрабавала ажыццявіць дзяржаўны пераварот і адхіліць ад улады Міхаіла Сяргеевіча Гарабачова.
Змоўшчыкі моцна спазніліся – развал Саюзу было не спыніць. Саюзныя рэспублікі па чарзе пачалі абвяшчаць незалежнасць і Беларусь не стала выключэннем. 25 жніўня Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону - Беларусь стала незалежнай.
У чарговую гадавіну путчу ГКЧП першы міністр замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка аналізуе прычыны калапсу савецкай імперыі зла.
''Калі гаворка ідзе пра знікненне з палітычнай карты Савецкага Саюзу штодзённа выкарыстоўваюцца розныя тэрміны: развал, ліквідацыя, спыненне дзейнасці, дэмантаж і г. д. Кожны з гэтых тэрмінаў мае сваё паходжанне і абгрунтаванне. На мой погляд, большасць з гэтых дэфініцый не адпавядаюць рэчаіснасці.
Асабіста я, як навуковец выкарыстоўваю тэрмін крах, што падкрэслівае аб’ектыўную непасбежнасць гэтага працэсу. (...)''
Слухайце аўдыё
Эдуард Жолуд