Беларуская Служба

У НАТА, але без Крыму і Данбасу

24.07.2024 14:14
На які кампраміс з Расіяй гатовыя пайсці ўкраінцы, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
       .
Будынак у Харкаве пацярпеў ад расійскага ракетнага ўдару. Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Пад ціскам зацяжной вайны ва Украіне расце колькасць прыхільнікаў спынення канфлікту  коштам страты акупаваных Расіяй тэрыторый. У адказ украінцы чакаюць гарантый NATO.

У маі 2022 года, калі вайна ішла ўжо некалькі месяцаў, толькі 10 працэнтаў украінцаў пагаджаліся аддаць частку сваёй тэрыторыі, каб як мага хутчэй завяршыць канфлікт. З таго часу колькасць прыхільнікаў такіх саступак паступова павялічвалася.

Паводле апошняга апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС), амаль кожны трэці (32%) украінец выступае за падобнае рашэнне. Колькасць прыхільнікаў тэрытарыяльных саступак павялічваецца пры ўмове прыняцця Украіны ў NATO. У абмен на сяброўства ў альянсе і ЕС, а таксама за фінансавую дапамогу амаль палова ўкраінцаў (47%) згодная пакінуць захопленыя тэрыторыі пад акупацыяй Крамля.

Найбольшай жа падтрымкай сярод украінцаў карыстаецца варыянт аднаўлення кантролю над Запарожскай і Херсонскай абласцямі, тады як  частка Данбасу і Крым застануцца пад расійскай акупацыяй. Украіну прымуць у НАТА і ЕС ды дадуць сродкі на рэканструкцыю. За такое рашэнне выказаліся 57 працэнтаў рэспандэнтаў, піша польскае выданне.

юл