«Расіяне збіраюць новае войска, каб з поўнай сілай атакаваць украінцаў на новым кірунку. На танках і бранятэхніцы яны выкарыстоўвалі маркіроўку, якой яшчэ не было на фронце, што, на думку экспертаў, можа азначаць выкарыстанне новых вайсковых частак. – Здаецца, што атака – справа некалькіх дзён, а не тыдняў», – распавёў парталу Forsal.pl былы камандуючы Сухапутнымі войскамі Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак.
«Марыўпаль – гэта пакуль данбаскі кірунак, нагадаю, што Пуцін захапіў амаль цалкам Данецкую, Луганскую вобласці, кантралюе значныя часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей, таму калі цяпер ён кантралюе Данбас, то наступным яго крокам будзе кантроль над Запарожжам, над усёй вобласцю», – перакананы былы вайсковы.
«Гэты ўдар можа ісці па двух кірунках. Першы ўдар дзеля акружэння войскаў, якія абараняюцца на Данбасе, а други таксама на захад, каб выйсці да Дняпра. Мне здаецца, што расіяне цяпер хочуць захапіць не толькі Данбас, але таксама хочуць любой цаной выйсці да Дняпра, мяркуючы, што Дняпро будзе памежнай ракой паміж Украінай і Расіяй», – кажа генерал Скшыпчак.
Зʼяўленне вялікай групоўкі войскаў, якую самі ўкраінцы ацэньваюць прыкладна ў 90 тысяч вайскоўцаў, таксама прымушае меркаваць, што наступ адбудзецца хутка. На думку генерала Скшыпчака, калі сабраць столькі сіл, то трымаць іх у месцах лакалізацыі неразумна.
«Калі глядзіш на даступную інфармацыю, здаецца, што атака – справа некалькіх дзён, а не тыдняў», – папярэджвае генерал.
эж