Беларуская Служба

Прэмʼер Славаччыны пагражае Украіне

30.07.2024 17:17
Роберт Фіца таксама заявіў, што нават пытанне ўкраінскага транзіту расійскай нафты не можа змяніць стаўленне славацкага ўрада да вайны ва Украіне. 
.
Р. Фіца Фота: Фото: By EU2017EE Estonian Presidency - Tallinn Digital Summit. Welcome dinner hosted by HE Donald Tusk. Arrivals, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=117641648

Паводле славацкага прэмʼера Роберта Фіца, пастаўкі дызельнага паліва з нафтаперапрацоўчага заводу Slovnaft складаюць 10% патрэбнасці Украіны ў гэтай прадукцыі. «Я адмаўляюся ўдзельнічаць у дыскусіі аб тым, што было раней: кура ці яйка. Справа ў тым, што нам не хапае нафты», – сказаў Фіца, якога цытуе польскі партал energetyka24.com.

Палітык распавёў, што славацкі міністр замежных спраў Ярай Бланар прыняў амбасадара Украіны Міраслава Кастрана. «Я паўтару, што мы падтрымліваем крокі і заявы, якія мы зрабілі, і што працяг выкарыстання гэтых бессэнсоўных санкцый толькі нанясе шкоду Украіне, Славаччыне і Вугоршчыне, а Расію практычна не закране».

Роберт Фіца таксама заявіў, што нават пытанне ўкраінскага транзіту расійскай нафты не можа змяніць стаўленне славацкага ўрада да вайны ва Украіне. Палітык заявіў, што ваенныя дзеянні павінны быць неадкладна спыненыя, а патрабаванне паставіць Расію на калені азначае яшчэ большыя прыбыткі для вытворцаў зброі. Фіца заявіў, што ўрад, які ён узначальвае, адмаўляецца ад палітыкі новай жалезнай заслоны паміж Расіяй і Еўропай.

«Калі Еўразьвяз хоча вызваліцца ад уплыву ЗША, яму давядзецца разгледзець формы супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, якія павінны ўключаць стратэгічную сыравіну».

Нагадаем, два тыдні таму Украіна прыпыніла транзіт нафты расійскай кампаніі «Лукойл» у Вугоршчыну і Славаччыну. Кампанія знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі. Будапэшт і Браціслава папрасілі Еўрапейскую камісію ўмяшацца, сцвярджаючы, што Кіеў парушыў Дамову аб асацыяцыі з Бруселем.

эж