Ізраіль цягам некалькіх дзён правёў аперацыі супраць лідараў ваенізаваных арганізацый Хезбала і Хамас, у выніку быў забіты Фуада Шукр, камандуючы вайсковым крылом Хізбалы. Атака была здзейсненая на тэрыторыі Бейрута ў Ліване, у Тэгеране (гэта Іран) быў забіты кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС Ісмаіл Ханія. Іран абвясціў пра помсту Ізраілю за смерць Ханіі. У СМІ тыражуецца інфармацыя, што атака Ірана на Ізраіль можа адбыцца ў бліжэйшыя дні.
На Блізкім Усходзе есць інструменты для зніжэння напружанасці – кажа доктар Яцэк Раўбо з Універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані.
Эксперт у пытаннях бяспекі і абароны, што сітуацыя на Блізкім Усходзе нагадвае танец на галовах змей. «Там усе танчаць, калі хтосьці з актораў спыняецца, то пачынаюцца праблемы», — сказаў аналітык. Як ён адзначыў, палегчыць сітуацыю можна:
«Заўсёды ёсць інструменты для дээскалацыі, якія грунтуюцца на тым, што дзяржавы маюць каналы дыпламатычна-палітычныя, разведвальныя. Часта гэты элемент рэакцыі можа быць выкананы так, што іншы бок проста прымае яго».
Паводле доктара Яцэка Раўбо, у такім выпадку гэта можа быць толькі палітычная дэманстрацыя:
«Напрыклад, пытанне аб адпраўцы канкрэтнай колькасці ракет, канкрэтнай колькасці крылатых ракет або беспілотных комплексаў, дзе другі бок разумее, што яны іх перахопяць, і другі бок будзе лічыць, што была зробленая палітычная помста, але мы не выклікалі вялікай эскалацыі, я не разлічваю на нейкую вялікую вайну, не страшым людзей нейкімі апакаліптычнымі візіямі».
Эксперт дадаў, што для дээскалацыі можна выкарыстоўваць шэраг інтарэсаў, якія пераплятаюцца ў адносінах блізкаўсходніх краін.
Расія падтрымлівае Іран і паабяцала паставіць СПА
Лідар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас заявіў, што сектар Газа павінен вярнуцца пад кантроль законных палестынскіх уладаў. На яго думку, праекты, звязаныя з часовым уладаннем Ізраіля над гэтай тэрыторыяй, непрымальныя. «Мы радыкальна настроеныя супраць ізраільскіх планаў часовых рашэнняў», — дадаў ён.
Як паведамляе Reuters са спасылкай на РІА-Новости, на наступным тыдні запланаваны візіт Абаса ў Расію. Абас быў першым прэм'ер-міністрам Палестынскай аўтаноміі з 2003 года. У 2005 годзе ён перамог на адзіных выбарах, якія прайшлі да гэтага часу, і заняў пасаду прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі.
Выданне The New York Times паведамляе, што ўрад Ірана звярнуўся да расійскіх уладаў з просьбай паставіць сістэмы супрацьпаветранай абароны, і запыт быў ухвалены. Канчатковая дамоўленасць павінна быць дасягнута падчас візіту ў Тэгеран сакратара Савета бяспекі Расіі Сяргея Шайгу. Візіт Шайгу адбываецца ў перыяд абвастрэння канфлікту паміж Іранам і яго саюзнікамі з аднаго боку і Ізраілем ды ЗША з другога. Візіт Шайгу падкрэслівае альянс паміж Іранам і Расіяй, які ўмацаваўся з пачатку вайны супраць Украіны ў 2022 годзе.
Як адзначае «NYT», хаця Расія мае эканамічныя і культурныя сувязі з Ізраілем і ў гэтай краіне пражывае вялікая колькасць расійскіх габрэяў, аналітыкі кажуць, што Расія не можа дазволіць сабе адхіліць просьбы Ірана аб дапамозе, паколькі яна ў значнай ступені абапіраецца на іранскія беспілотнікі ў вайны супраць Украіны.
МЗС Польшчы заклікае пазбягаць паездак на Блізкі Усход
У сектары Газа праводзіцца ізраільская ваенная аперацыя ў адказ за напад на Ізраіль з боку палестынскай тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года, у выніку якога загінулі каля 1200 чалавек і больш за 240 былі ўзяты ў закладнікі.
ХАМАС узяў уладу ў Сектары Газа ў 2007 годзе пасля крывавага канфлікту з арганізацыяй ФАТХ, з якой звязаны Абас. З тых часоў ХАМАС знаходзіцца ва ўладзе ў Сектары Газа, а ФАТХ — на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Тым часам для звычайных людзей эскалацыя канфлікту нясе сур'ёзныя пагрозы бяспецы. МЗС Польшчы заклікае пазбягаць паездак на Блізкі Усход. Таксама намеснік міністра замежных спраў Анджэй Шэйна пацвердзіў, што ў выніку нападу на амерыканскую базу ў Іраку ніхто з польскага кантынгенту не пацярпеў.
«Былі параненыя некалькі амерыканскіх салдат, польскія вайскоўцы не пацярпелі. Відавочна, канфлікт на Бліжнім Усходзе ў стадыі эскалацыі. Звяртаемся да польскіх грамадзян з просьбай не ехаць на Бліжнім Усход, на тэрыторыі Ізраіля, Ірана і Лівана, бо сітуацыя можа дайсці да яшчэ большай эскалацыі», — кажа Анджэй Шэйна.
Віцэ-прэм’ер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што польскія вайсковыя кантынгенты ў Ліване і Іраку дзейнічаюць у адпаведнасці з павышанымі правіламі бяспекі.
Як выехаць з рэгіёну, калі спыненая авіязлучэнне
Шэраг авіяперавозчыкаў адмяніў пералёты ў Ліван і Ізраіль з мэтаў бяспекі, у тым ліку авіякампанія LOT Polish Airlines прыпыніла палёты ў гэтыя краіны. Людзі, якія знаходзяцца ў рэгіёне, апынуліся ў своеасаблівай пастцы і цяпер шукаюць альтэрнатыўныя спосабы пакінуць Ліван на фоне абмежаванняў на палёты і росту цэн на квіткі.
Для тых, хто з абмежаваным бюджэтам, даступны аўтобусны трансфер у сталіцу Іярданіі Аман. Маршрут пралягае праз Сірыю. Паездка займае каля дзевяці гадзін і каштуе 50 долараў на чалавека. Турыстычнае агенцтва, якое арганізавала першую паездку, плануе дзве паездкі на тыдзень з магчымасцю павелічэння іх колькасці ў залежнасці ад попыту. Для больш багатых падарожнікаў даступныя яхты з порта Дбайех на Кіпр. Цана за квіток для чалавека вагаецца ад 900 да 1200 долараў. З пачатку тыдня адбыліся ўжо тры такія паездкі. Альтэрнатыўныя маршруты вылету становяцца ўсё больш папулярнымі, паколькі людзям цяжка выбрацца з Лівана паветранымі шляхамі. Тым не менш, грамадзяне павінны памятаць аб наяўнасці сапраўдных віз і дакументаў.
Полька Малгажата Зарынах, якая жыве ў Іерусаліме, заявіла, што ізраільцяне гатовыя да розных сцэнароў. Аднак найбольш эмацыйная тэма – гэта тэма выкрадзеных восенню мінулага года ХАМАС закладнікаў:
«Пра гэта сведчаць штотыднёвыя акцыі пратэсту, падчас якіх дэманстранты патрабуюць вярнуць закладнікаў дадому. Гэта самае важнае пытанне», — дадае жыхарка Іерусаліму.
Разам з тым, паводле слоў Малгажаты Зарынах, ёсць вялікая стомленасць грамадства ад канфлікту і занепакоенасць тым, якія выдаткі яшчэ прыйдзецца панесці Ізраілю. Краіна фактычна больш за трыста знаходзіцца ў стане вайны, шмат людзей з’ехалі са сваіх дамоў у больш бяспечныя раёны Ізраіля і яны таксама чакаюць магчымасці вярнуцца да свайго паўсядзённага жыцця.
IAR/ PAP/вх