Беларуская Служба

Украінская аперацыя ў Курскай вобласці паставіла Лукашэнку ў клапатлівую сітуацыю

12.08.2024 16:39
Ці Крэмль змусіць беларускага дыктатара да ўступлення ў вайну, ці ўвогуле палічаць яго здраднікам і паспрабуе адхіліць ад улады? Пра гэта мы запыталіся ў нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.
Аўдыё
  • Эксперт пра ўплыў украінскай аперацыі ў Расіі на Беларусь
Ілюстрацыйны здымакALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL/PAP/EPA

Дыктатар апынуўся паміж двух агнёў: Крэмль будзе ціснуць на рэжым у чаканні дапамогі, Украіна можа нанесці прафілактычны ўдар па прадпрыемствах і сілавіках рэжыму, што можа прывесці да краху дыктатуры ў Беларусі. Лукашэнка пачаў імітаваць бурную дзейнасць, у першую чаргу ў інфармацыйнай сферы, кажа эксперт.

Нечаканае ўварванне Украіны ў Курскую вобласць і хуткі захоп тэрыторыі паставілі ў складанае становішча беларускага ўзурпатара Аляксандра Лукашэнку. Ён неаднаразова заяўляў, што будзе бараніць Расію. У дадзенай сітуацыі рэжым у Мінску не спяшаецца ўступаць у вайну. Лукашэнка пакуль імітуе актыўнасць заявамі ў СМІ пра збіццё ўкраінскіх беспілотнікаў ды адпраўку войск на мяжу з Украінай. У расійскіх z-каналах нават з’явіліся абвінавачанні ў тым, што менавіта палітыка Лукашэнкі па залагоджванні адносін з Кіевам правяла да аперацыі ў Курскай вобласці.

Што гэта азначае для беларускага дыктатара, ці Крэмль змусіць яго да ўступлення ў вайну, ці ўвогуле палічаць яго здраднікам і паспрабуе адхіліць ад улады? Пра гэта мы запыталіся ў нашага аглядальніка палітолага Паўла Усава.

- Апошняя паспяховая аперацыя ўкраінцаў паставіла Лукашэнку ў даволі нязручную сітуацыю. Гэтая аперацыя стала магчымай пасля таго, як Украіна зняла з паўночнага напрамку свае сілы, якія стаялі на мяжы з Беларуссю, каб не дапусціць чарговага прарыву з поўначы ў напрамку Кіева. Пасля такой ударнай аперацыі ў Курскай вобласці расійскія z-блогеры кінуліся абвінавачваць Лукашэнку ў тайнай змове, і ў тым, што ён вінаваты ў поспехах украінцаў. У адказ на гэта дыктатар развёў бурную іфнармацыйную актыўнасць, каб паказаць Маскве, што ён не вінаваты, што ён надалей застаецца саюзнікам Расіі. Апроч таго Лукашэнка баіцца, бо разумее, што поспехі украінцаў у Расіі, азначалі б на беларускім напрамку хуткую капітуляцыю ды захоп Мінска.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле