Турцыя падала афіцыйную заяўку на ўступленне ў групу БРІКС. Відаць, прэзідэнт Эрдаган лічыць, што цяжар глабальнай геапалітыкі ўсё больш пераносіцца на Усход – піша Forsal.pl са спасылкай на крыніцы Bloomberg. Анкара спрабуе атрымаць большы ўплыў на глабальныя праблемы і стварыць новыя саюзы, незалежныя ад яе традыцыйных заходніх партнёраў.
Такім чынам, Турцыя пачала новыя дыпламатычныя ініцыятывы, якія дазволяць ёй наладзіць або ўмацаваць адносіны з іншымі партнёрамі. У той жа час яна спрабуе выконваць свае абавязацельствы перад НАТА.
Турцыя падала заяўку на ўступленне ў групу БРІКС некалькі месяцаў таму, і адной з прычын можа быць расчараванне адсутнасцю якога-небудзь прагрэсу ў яе шматгадовых намаганнях па ўступленні ў ЕС, паведамілі агенцтву крыніцы. Яшчэ адной прычынай такога рашэння з'яўляецца пахаладанне адносін з саюзнікамі па НАТА. Турцыя падтрымлівае цесныя адносіны з Расіяй.
У канцы жніўня Азербайджан падаў заяўку на ўступленне ў блок БРІКС; гэта адбылося на наступны дзень пасля візіту расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў Баку, падчас якога лідары абедзвюх краін абмеркавалі гэтае рашэнне.
Група краін, вядомая як БРІКС, была заснаваная ў 2009 годзе Бразіліяй, Індыяй, Расіяй і Кітаем. З пачатку бягучага года новымі членамі блока сталі Эфіопія, Іран, Егіпет і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты; Саудаўская Аравія, якая атрымала запрашэнне, абяцала разгледзець пытанне аб далучэнні.
БРІКС аб'ядноўвае краіны, сукупны даход якіх перавышае траціну сусветнага ВУП і насельніцтва якіх складае 45% насельніцтва планеты. Членам блока належыць амаль 45% сусветных запасаў нафты. Большасьць гэтых краін афіцыйна займаюць нейтральную пазыцыю адносна вайны Расіі з Украінай і не падтрымліваюць спробаў Захаду ізаляваць Маскву на міжнароднай арэне. У студзені гэтага года Расія заняла старшынства ў БРІКС.
нг